Занальны дзяржаўны архіў у г.Рэчыцы прадстаўляе дакумент аб адкрыцці аўтобуснага маршруту №5 у Рэчыцы

Вось ужо амаль 45 гадоў па вуліцах Рэчыцы курсіруюць аўтобусы самага папулярнага маршруту – №5. А пачатак яго гісторыі паклала рашэнне №80 выканкама Рэчыцкага гарсавета народных дэпутатаў ад 12 сакавіка 1980 года «Аб адкрыцці аўтобуснага маршруту №5 у Рэчыцы» (Ф. 342. Воп. 1. Спр. 467. Арк. 123). Згодна з дадзеным дакументам, у горадзе быў азначаны новы автобусны маршрут – па вуліцах Нафтавікоў, Светлагорскай шашы, Луначарскага, Савецкай, Трыфанава і Дзяржынскага. З забудаваннем Рэчыцы рух «пяцёркі» некалькі разоў карэкціраваўся (у цяперашні час – «Чыгуначны вакзал – Завод «Рытм» па вуліцах Прывакзальнай, Леніна, Маладзёжнай, Сняжкова, 10 гадоў Кастрычніка, Фрунзэ, Савецкай, Трыфанава, Дзяржынскага, Нафтавікоў, Светлагорскай шашы і Будаўнікоў), дзякуючы чаму штодзённа абслугоўваецца высокі пасажырапаток.

 

1. ЗДА ў г.Рэчыцы. Ф.342. Воп.1. Спр.467. Арк.123
2. Аўтобус Рэчыцкага гарадскога маршруту №5 «Чыгуначны вакзал – Завод «Рытм»