Адзіны дзень бяспекі ў Дзяржаўным архіве Мінскай вобласці

26 верасня 2024 года ў Дзяржаўным архіве Мінскай вобласці ў рамках «Тыдня нулявога траўматызму» быў праведзены Адзіны дзень бяспекі.

Супрацоўнік архіва П.С.Лейка нагадаў супрацоўнікам установы аб правілах паводзін пры ўзнікненні пажару, аб парадку дзеянняў пры эвакуацыі людзей ва ўмовах надзвычайных сітуацый і аказанні першай дапамогі. На сходзе працоўнага калектыву таксама трансліраваліся інфармацыйныя відэаролікі.

З супрацоўнікамі архіва праведзена навучальная трэніроўка па эвакуацыі пры пажары з задзейнічаннем сістэм пажарнай сігналізацыі, адпрацаваны практычныя навыкі па тушэнні ачага ўзгарання.

 

1. 26 верасня – Адзіны дзень бяспекі
2. Супрацоўнікі дзяржархіва падчас сходу
3. Супрацоўнікі дзяржархіва падчас сходу
4. Супрацоўнікі дзяржархіва падчас навучальнай трэніроўкі