Адзіны дзень бяспекі прайшоў у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь
26 верасня 2024 г.для работнікаў ДУ «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь» і ДУ «Нацыянальная бібліятэка Беларусі» ў рамках адзінага дня бяспекі былі праведзены трэніровачныя мерапрыемствы па эвакуацыі, таксама на практыцы было адпрацавана выкарыстанне першасных сродкаў пажаратушэння.
Супрацоўнікі Першамайскага раённага аддзела МНС Рэспублікі Беларусь г.Мінска правялі тэматычную гутарку з калектывамі архіва і бібліятэкі, нагадалі аб прычынах узнікнення пажараў, нумары службаў выратавання, і распавялі, як можна справіцца з надзвычайнай сітуацыяй самастойна ў побыце.
Удзельнікі мерапрыемства паглядзелі навучальныя фільмы, накіраваныя на развіццё культуры бяспечнай жыццядзейнасці, правілы паводзін ва ўмовах пажару цi аварый, аказання першай медыцынскай дапамогі.
![]() |
1. Вучэбная эвакуацыя работнікаў архіва |
![]() |
2. Практычныя заняткі па карыстанні вогнетушыцелем |
![]() |
3. Практычныя заняткі па эвакуацыі пацярпелых |
![]() |
4. Практычныя заняткі па аказанні першай медыцынскай дапамогі |
![]() |
5. Лекцыя супрацоўнікаў МНС |
![]() |
6. Тэарэтычныя заняткі ў канферэнц-зале бібліятэкі |