У занальным дзяржаўным архіве ў г.Полацку адбыўся прэм’ерны паказ кароткаметражнай карціны «Культурны код»
Напярэдадні Дня народнага адзінства ў Занальным дзяржаўным архіве ў г.Полацку адбыўся прэм’ерны паказ кароткаметражнай карціны «Культурны код».
Фільм падрыхтаваны маладой камандай «Беларусьфільма» на чале з рэжысёрам Кірылам Халецкім.
Пасля прагляду фільма гледачы актыўна дзяліліся ўражаннямі.
– Фільм выдатны, – падзялілася ўражаннямі прафарганізатар прафсаюзнай арганізацыі Бярэзіна Вольга Аляксандраўна. – Сучасна, маладзёжна і зразумела знята кіно на такую важную для нас тэму. Даступнай мовай тлумачыцца, для чаго патрэбен герб, сцяг, гімн. Што азначаюць «нацыянальныя колеры», што галоўная мелодыя краіны дагэтуль застаецца нязменнай. Культурны код беларусаў заключаецца менавіта ў тым, што мы цэнім і шануем свае традыцыі, нацыянальныя сімвалы і перадаем з пакалення ў пакаленне.
![]() |
Калектыў Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Полацку падчас прагляду фільма |