Аб удзеле ў святочным мітынгу да Дня народнага адзінства
11 верасня на плошчы Адзінства ў межах абласной патрыятычнай акцыі «Беларусь наперад!» адбыўся святочны мітынг, прысвечаны Дню народнага адзінства.
У ім прынялі ўдзел кіраўніцтва вобласці і горада, члены Савета Рэспублікі і дэпутаты прадстаўнікоў Палаты Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, а таксама прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, працоўных калектываў і моладзі. Сярод удзельнікаў былі і супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці».
Перад удзельнікамі мітынгу выступілі Дзмітрый Азаранка, Анастасія Краўчанка, Яна Лаўрыновіч, Вольга Гарнічар, Ульяна Ісачэнка, заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Аляксандр Саладуха і Алена Ланская і іншыя.
![]() |
1. Банер святочнага мітынгу «Беларусь наперад!» |
![]() |
2. Супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» на святочным мітынгу, прысвечаным Дню народнага адзінства |
![]() |
3. Супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» на святочным мітынгу, прысвечаным Дню народнага адзінства |