Установай «Занальны дзяржаўны архіў у г. Глыбокае» дадзены старт цыклу ўрокаў на тэму «Генацыд беларускага народа падчас Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Глыбоцкага раёна»
7 верасня 2024 года Дзяржархівам у г. Глыбокае дадзены старт цыклу ўрокаў на тэму «Генацыд беларускага народа падчас Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Глыбоцкага раёна».
У адпаведнасці з планам, узгодненым з аддзелам па адукацыі Глыбоцкага райвыканкама, урокі будуць праведзены на працягу 1-й чвэрці 2024/2025 навучальнага года з навучэнцамі ўсіх школ г. Глыбокае і Глыбоцкага раёна.
Першы ўрок праведзены ў дзяржаўнай установе адукацыі «Глыбоцкая раённая гімназія» для вучняў 7-х і 8-х класаў. Супрацоўнікі Дзяржархіва пазнаёмілі хлопчыкаў і дзяўчынак з дакументамі з калекцыі лічбавых копій на правах арыгіналаў Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі па ўстанаўленні і расследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іх саўдзельнікаў і прычыненага імі ўрону, а таксама з асабістых фондаў удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.
Пасля ўрока для прысутных праведзены кіналекторый з праглядам фільма «Вызваленне. Віцебск», падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў да 80-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.