Занальны дзяржаўны архіў у г.Рэчыцы прадстаўляе дакументы аб ахове белай чаплі і чорнага бусла ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці

45 гадоў таму, 28 чэрвеня 1979 года (пастанова № 201 Савета Міністраў БССР), убачыла свет выданне, якое змястоўвае анатаваны спіс рэдкіх відаў дзікіх жывёл і раслін, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення на тэрыторыі Беларусі – Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь. За час яе існавання ўдалося захаваць многіх прадстаўнікоў флоры і фауны, правесці паспяховыя праграмы па іх аднаўленні і павелічэнні колькасці папуляцый.

У Рэчыцкім дзяржархіве знаходзяцца на пастаяным захоўванні дакументы аб ахове птушак, якія і сёння рэдка сустракаюцца ў прыродзе і занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі – белай чаплі і чорнага бусла. Гэта распараджэнне № 234 старшыні Хойніцкага райвыканкама ад 27 ліпеня 1989 года «Аб перадачы пад ахову месцаў жыхарства і гняздоўяў чорнага бусла і белай чаплі, занесеных у Чырвоную кнігу СССР і БССР» (Ф. 1. Воп. 1. Спр. 705. Арк. 36) і зводная ведамасць інвентарызацыі ў 1989 годзе жыхарства жывёл, занесеных у Чырвоную кнігу БССР, па Хойніцкаму раёну (Ф. 1. Воп. 1. Спр. 705. Арк. 37). У іх прыводзяцца звесткі аб колькасці і размеркаванні гнёздаў кожнага віда птушак па чатырох лясніцтвах Хойнікшчыны (Ленінскае, Дубровіцкае, Акцябрскае, Тульгавіцкае) для далейшай аховы і павелічэння пагалоўя.

 

Вялікая белая чапля и чорны бусел. Ілюстрацыя з кнігі «Яны не павінны знікнуць». Мн., 1987 г.
ЗДА ў г.Рэчыцы. Ф. 1. Воп. 1. Спр. 705. Арк. 36
ЗДА ў г.Рэчыцы. Ф. 1. Воп. 1. Спр. 705. Арк. 37