Экскурсія і кіналекторый у Занальным дзяржаўным архіве ў г. Рэчыцы

19 жніўня 2024 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» ў Рэчыцкі дзяржархіў прыйшлі навучэнцы з працоўнага лагера «Верасок» сярэдняй школы №7 г.Рэчыцы. У час экскурсіі яны наведалі архівасховішча і чытальную залу, былі праінфармаваны аб гісторыі архіва і складзе дакументаў, якія ў ім захоўваюцца, аб работе архівістаў з грамадзянамі, па камплектаванню архіва і выкарыстанню дакументаў. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў увазе навучэнцаў былі прадстаўлены стацыянарная выстаўка архіўных дакументаў «Адам Кузьмянкоў – партызан Палесся» і дакументальны фільм БДАКФФД «Вызваленне».

 

Архівіст 2-й кваліфікацыйнай катэгорыі Т.У.Фралова дэманструе архіўныя дакументы навучэнцам сярэдняй школы №7 г.Рэчыцы
Навучэнцы знаёмяцца з навукова-даведачнай літаратурай архіва і выставай дакументаў «Адам Кузьмянкоў – партызан Палесся»
Вядучы археограф С.А.Жарнасенкі прадстаўляе ўвазе навучэнцаў дакумент з выставы – фатаграфію драматурга Андрэя Макаёнка з дароўным надпісам мужам Кузьмянковым.
Паказ дакументальнага фільма «Вызваленне»