08.08.2024 ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» прайшоў Дзень настаўніцтва
Мэта правядзення Дня настаўніцтва – абмен вопытам з маладымі спецыялістамі, практычная перадача прафесійных ведаў, уменняў і навыкаў ад старэйшага пакалення да малодшага, развіццё ў новых супрацоўнікаў пазітыўнага стаўлення да работы, магчымасці хутчэй дасягнуць рабочых паказчыкаў, неабходных установе.
Падчас мерапрыемства Людміла Мікалаеўна Цалабанава – намеснік дырэктара – галоўны захавальнік фондаў азнаёміла маладых архівістаў са складам дакументаў, якія захоўваюцца ў архіве, забеспячэннем іх захаванасці. Растлумачыла парадак выдачы дакументаў з архівасховішчаў і неабходнасць праверкі наяўнасці і стану спраў, а таксама адказала на ўсе пытанні.
Краўцова Наталля Мікалаеўна – загадчык аддзела камплектавання НАФ і справаводства азнаёміла маладых спецыялістаў з парадкам прыёму дакументаў арганізацый – крыніц камплектавання дзяржаўнага архіва на пастаяннае захоўванне, назіральнымі справамі арганізацый, наменклатурай спраў, правядзеннем экспертызы каштоўнасці дакументаў.
Архівісты-пачаткоўцы наведалі лабараторыю па аблічбоўцы дакументаў, дзе ім наглядна прадэманстравалі працэс сканіравання і лічбавай апрацоўкі дакументаў.
1. Л.М.Цалабанава знаёміць са складам дакументаў, якія захоўваюцца ў архіве і забеспячэннем іх захаванасці. |
2. Л.М.Цалабанава расказвае аб парадку выдачы спраў з архівасховішчаў. |
3. Н.М.Краўцова знаёміць з назіральнымі справамі арганізацый. |
4. А.С.Караткевіч – архівіст 1 кваліфікацыйнай катэгорыі знаёміць з аблічбоўкай архіўных дакументаў. |