Аб наведванні гомельскімі архівістамі выставы «Сімвалы царкоўнага ўбору ў служэнні Богу і людзям»
8 жніўня 2024 года супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» і ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» прынялі ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці выставы «Сімвалы царкоўнага ўбору ў служэнні Богу і людзям», прымеркаванай да 200-годдзя асвятлення сабора ў імя св. апосталаў Пятра і Паўла. Сабор святых Пятра і Паўла заслужана мае статут галоўнага праваслаўнага храма ў горадзе Гомелі, а таксама з’яўляецца славутасцю Рэспублікі Беларусь. Узвядзенне храма ажыццяўлялася па праекце англійскага архітэктара Джона Кларка на працягу 10 гадоў і было завершана ў 1819 годзе. Кафедральны сабор адрозніваўся ад усіх гомельскіх храмаў сваім архітэктурным стылем і ўбраннем. Ён быў асвечаны ў 1824 годзе, «упрыгожаны і забяспечаны святымі сасудамі, убраннем і іншым начыннем», у ім захоўваліся «ў перламутравым каўчэгу святыя мошчы Мікалая Цудатворца».
Выстаўка прысвечана светлай памяці святароў Петрапаўлаўскага сабора, якія служылі верай і праўдай Богу і людзям у розныя гістарычныя перыяды.
На выставе экспануюцца архірэйскія ўборы, а таксама прадметы літургічнага прызначэння для архірэйскіх набажэнстваў, прадстаўленыя Гомельскай Епархіяй Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Выставу ўрачыста адкрыў Архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Стэфан, які расказаў пра гісторыю сабора, пра праведзеную работу па падрыхтоўцы выставы і благаславіў прысутных.
1.Урачыстае адкрыццё выставы. |
2.Дырэктар установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» А.М. Сушчэвіч і дырэктар установы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» І.У. Жынева перад адкрыццём выставы. |
3.Экспанат выставы: Архіерэйская Мантыя. |
4. На выставе. |