Аб наведванні супрацоўнікамі ўстановы «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» перасовачнага музея «Цягнік Перамогі»
Традыцыйна супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» і члены іх сем’яў наведваюць унікальны перасоўны музей «Цягнік Перамогі». Інтэрактыўная экспазіцыя прысвечана подзвігу савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У кожным вагоне цягніка – экспазіцыя, прысвечаная пэўнаму этапу вайны: перадваенныя гады – Вялікая Айчынная вайна – Перамога.
Музейная экспазіцыя «Цягнікі Перамогі» ўнікальная не толькі сваім напаўненнем, рэалістычнымі скульптурамі і інсталяцыямі, але і яе мультымедыйным суправаджэннем – аб’ёмным гукам, тэатральным асвятленнем, механічнымі спецэфектамі, галаграмамі, панарамамі баёў віртуальнай рэальнасці, кіназдымкамі гістарычных рэканструкцый, трохмернай камп’ютарнай графікай з мадэлямі ваеннай тэхнікі.
Аўдыягід знаёміць наведвальнікаў з лёсамі гістарычных асоб і простых людзей, партрэтамі легендарных асоб і вобразамі ваенных, навукоўцаў, чыгуначнікаў, медыкаў, прадстаўленых у экспазіцыі цягніка-музея. Усё гэта дапамагае спаўна пагрузіцца ў падзеі ваенных гадоў і споўніцца ўдзячнай памяццю аб тых, хто падарыў нам мірнае неба над галавой 80 гадоў таму.
![]() |
Наведванне музея «Цягнік Перамогі» супрацоўнікамі музея і членамі іх сем’яў |
![]() |
Наведванне музея «Цягнік Перамогі» супрацоўнікамі музея і членамі іх сем’яў |
![]() |
Музей «Цягнік Перамогі» і яго экспазіцыі |
![]() |
Музей «Цягнік Перамогі» і яго экспазіцыі |
![]() |
Музей «Цягнік Перамогі» і яго экспазіцыі |
![]() |
Музей «Цягнік Перамогі» і яго экспазіцыі |