2 ліпеня 2024 года супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Мазыры» прынялі ўдзел у мітынгу, прысвечаным святкаванню 80-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

У знак бязмернай падзякі за подзвіг у імя міру на Зямлі, супрацоўнікі архіўнай установы ўсклалі кветкі да помніка-бюсту Героя Савецкага Саюза Міхаіла Максімавіча Катаева, ураджэнца Казахстана, які загінуў за вызваленне нашай краіны, адкрыццё якога адбылося ў горадзе Мазыры ў азнаменаванне святкавання 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

 

1. Помнік-бюст Герою Савецкага Саюза Міхаілу Максімавічу Катаеву
2. Супрацоўнікі архіўнай установы на чале з кіраўніком Т.С.Вахрушавай усклалі кветкі да помніка-бюсту Герою Савецкага Саюза М.М.Катаеву
3. Мітынг, прысвечаны святкаванню 80-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
4. Супрацоўнікі архіўнай установы прынялі ўдзел у мітынгу ў гонар святкавання 80-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
5. Ускладанне кветак на мемарыяльным комплексе «Курган Славы»