Віртуальная выстава да 40-годдзя Мінскага метрапалітэна
29 чэрвеня 1984 года, напярэдадні 40-годдзя вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, пачаўся рэгулярны рух цягнікоў Мінскага метрапалітэна. Была запушчана першая лінія ад станцыі «Інстытут культуры» да станцыі «Маскоўская».
У рамках святочных мерапрыемстваў, прысвечаных 40-годдзю Мінскага метрапалітэна, Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь падрыхтаваў віртуальную выставу, прысвечаную гэтай знамянальнай даце (29 чэрвеня).
На выставе прадстаўлены ўнікальныя дакументы з архіўных фондаў «Цэнтральны камітэт Камуністычнай партыі Беларусі», «Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь».
Выстава «Да 40-годдзя Мінскага метро» запрашае ўсіх жадаючых акунуцца ў атмасферу мінулага і даведацца больш пра гісторыю нашага дзіўнага горада.