Аб правядзенні для супрацоўнікаў ААТ «Мазырсоль» прэм’ернага паказу дакументальнага фільма «Вызваленне»
25 чэрвеня 2024 г.у рамках праекта «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі», прысвечанага 80-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, для супрацоўнікаў ААТ «Мазырсоль» супрацоўнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Мазыры» быў арганізаваны прэм’ерны паказ поўнаметражнага дакументальнага фільма «Вызваленне», падрыхтаванага ўстановай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў».
Перад праглядам фільма загадчыца аддзела інфармацыі і выкарыстання дакументаў Алена Валянцінаўна Дамашкевіч выступіла з інфармацыяй, у якой расказала пра наступальную аперацыю «Баграціён», баявых дзеяннях Чырвонай Арміі, партызанах, якія ўдзельнічалі ў вызваленні нашай краіны, аб гераізме аператараў франтавых кінагруп, працаўніках тылу, якія коштам свайго жыцця адваявалі нам права жыць пад мірным небам у свабоднай і незалежнай Беларусі.
1. Заг.аддзелам інфармацыі і выкарыстання дакументаў А.В.Дамашкевіч |
2. Работнікі ААТ «Мазырсоль» |
3. Дэманстрацыя фільма «Вызваленне» |