Удзел супрацоўнікаў установы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» ў абласной патрыятычнай акцыі «Звон смутку»
22 чэрвеня 2024 года на Буйніцкім полі прайшла абласная патрыятычная акцыя «Звон смутку». Мерапрыемства праходзіць у Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа на памятным месцы, дзе ў ліпені 1941 года праходзілі гераічныя баі пры абароне г. Магілёва.
Каб ушанаваць памяць загінуўшых у баях Вялікай Айчыннай вайны да мемарыяльнага комплексу прыйшлі каля 5 тысяч чалавек. Сярод іх і супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» на чале з дырэктарам Святланай Шараевай. Прысутныя ўшанавалі памяць усіх загінуўшых за свабоду і мірнае неба над галовамі будучых пакаленняў хвілінай маўчання, усклаўшы кветкі да капліцы.
1. Супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» на мітынгу-рэквіеме. |
2. Супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» на мітынгу-рэквіеме. |
3. Ускладанне кветак да капліцы на мемарыяльным комплексе «Буйніцкае поле». |
4. Ускладанне кветак да капліцы на мемарыяльным комплексе «Буйніцкае поле». |