Установа «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» арганізавала паказ дакументальнага фільма «Вызваленне» для калектыву ААТ «Гомельскі лікёра-гарэлачны завод «Радамір»

20 чэрвеня 2024 г.у рамках праекта «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» ўстанова «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» (далей – ДАГв) арганізавала паказ дакументальнага фільма «Вызваленне» для калектыву ААТ «Гомельскі лікёра-гарэлачны завод «Радамір» колькасцю 35 чалавек.

Выступаючы перад удзельнікамі мерапрыемства, намеснік дырэктара ДАГв Андрэй Пятровіч Міцкевіч расказаў аб праекце «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі», які падрыхтаваў Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў, дзе ў храналагічным парадку ідзе апавяданне аб вызваленні гарадоў Беларусі.

Перад праглядам дакументальнага фільма «Вызваленне» з супрацоўнікамі пагаварылі аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны, аб неабходнасці захавання гістарычнай памяці. У ходзе абмеркавання намеснік дырэктара ДАГв Андрэй Пятровіч Міцкевіч даў вычарпальныя адказы на ўсе зададзеныя пытанні.

 

1. Калектыў ААТ «Гомельскі лікёра-гарэлачны завод «Радамір»
2. Выступленне намесніка дырэктара ДАГв А.П.Міцкевіч перад праглядам дакументальнага фільма «Вызваленне»