Занальны дзяржаўны архіў у г. Рэчыцы прадстаўляе дакумент – пісьмо ўдзельніцы Вялікай Айчыннай вайны ў Брагінскі раён

У фондзе Мікуліцкага сельскага Савета Брагінскага раёна Гомельскай вобласці захоўваецца адно з дакументальных сведчанняў Вялікай Айчыннай вайны – пісьмо, напісанае ўдзельніцай вайны Стасей Кудзелька ў 1944 годзе пасля вызвалення Беларусі (Ф. 259. Воп. 1. Спр. 3. Арк. 7). У ім яна, занепакоеная адсутнасцю адказу з вёскі Байдакі на яе пісьмы, звяртаецца да кіраўніцтва сельсавета з просьбай паведаміць пра лёс яе родных і самой вёскі.

У электроннай базе дадзеных «Беларускія вёскі, спаленыя ў гады Вялікай Айчыннай вайны» сайта Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (http://db.narb.by) тлумачыцца, што вёска Байдакі двойчы падвяргалася знішчэнню нямецка-фашысцкімі захопнікамі – у верасні 1942 і ліпені 1943 года – і з той пары не была адноўлена, а сярод яе жыхароў загінуўшых няма.

 

ЗДА ў г. Рэчыцы. Ф. 259. Воп. 1. Спр. 3. Арк. 7