Міжнародны тыдзень архіваў у г. Жлобіне

У рамках Міжнароднага тыдня / Міжнароднага дня архіваў ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г. Жлобіне» прайшлі наступныя мерапрыемствы:

урачыста адкрыта выстава «Подзвігам слаўныя твае землякі», падрыхтаваная па дакументах асабістага паходжання Ганаровага грамадзяніна г. Жлобіна Карыбскага П.А.;

для работнікаў ДУК «Жлобінская раённая бібліятэка імя Н.К. Крупскай» і ДУК «Жлобінская раённая дзіцячая бібліятэка», бібліятэка ППА ААТ «Беларускі металургічны завод – кіруючая кампанія холдынгу «Беларуская металургічная кампанія» праведзена аглядная экскурсія па архіве і архівасховішчах;

для дзяцей школьнага лагера ДУА «Гімназія № 1 г. Жлобіна» праведзены ўрок «Подзвігам слаўныя твае землякі» у рамках акцыі «Архівы школе»;

урачысты збор працоўнага калектыву;

прайшоў дзень адкрытых дзвярэй, дзе ўсе грамадзяне, якія звярнуліся ў архіў, атрымалі растлумачэнні на пытанні, якія іх цікавілі.

 

1. Адкрыццё выставы «Подзвігам слаўныя твае землякі»
2. Знаёмства з дакументамі выставы
3. Работнікі бібліятэк г. Жлобіна ў дзяржархіве
4. Навучэнцы ДУА «Гімназія № 1 г. Жлобіна»
5. Збор працоўнага калектыву
6. Выступленне дырэктара ЗГА у г. Жлобіне Дударавай Г.А.
7. Афіша Дня адкрытых дзвярэй у ЗГА у г. Жлобіне