У дзяржаўным архіве грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці прайшоў урачысты сход працоўнага калектыву, прымеркаваны да Міжнароднага тыдня архіваў
5 чэрвеня 2024 года ў чытальнай зале ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» прайшоў урачысты сход працоўнага калектыву, прымеркаваны да Міжнароднага тыдня архіваў.
З віншавальным словам да калектыву звярнулася Ірына Уладзіміраўна Жинева, дырэктар дзяржаўнага архіва, якая выказала падзяку супрацоўнікам архіва за карпатлівая праца і адданасць сваёй справе. Былі пазначаныя асноўныя аспекты і далейшыя перспектывы развіцця міжнароднага супрацоўніцтва, такія як удзел архівістаў у онлайн канферэнцыях, у мерапрыемствах па абмене вопытам і інш.
У ходзе мерапрыемства, Бачура Наталля Рыгораўна, загадчык сектара інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў, прадставіла прэзентацыю выставы архіўных дакументаў «Працай слаўны чалавек», якая прымеркавана да Года якасці, а таксама азнаёміла супрацоўнікаў з падрыхтаваным майстар-класам видеоурок на тему«Цвёрды пераплёт з выкарыстаннем бумвініла»..
![]() |
Дырэктар ДАГАГВ Жинева I.В. віншуе калектыў |
![]() |
Супрацоўнікі ДАГАГВ падчас сходу |