Сустрэча з калектывам Навагрудскай раённай бібліятэкі
У рамках Міжнароднага тыдня архіваў адбылася сустрэча дырэктара ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Навагрудку» А.С.Забелінскай з супрацоўнікамі Навагрудскай раённай бібліятэкі, падчас якой арганізаваны паказ дакументальнага фільма аб вызваленні горада Гродна.
Ала Сцяпанаўна расказала прысутным аб праекце «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі», падрыхтаваным Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў, а таксама пра гісторыю вызвалення г.Навагрудка ў ходзе Беластоцкай наступальнай аперацыі 8 ліпеня 1944 г.
У канцы мерапрыемства дырэктар дзяржархіва адказала на пытанні і пажадала ўсім мірнага неба над галавой і каб новыя пакаленні не ведалі вайны.
![]() |
Выступленне А.С.Забелінскай |