Аб правядзенні ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў Гродне лекцыі і экскурсіі для навучэнцаў ДУА «Гімназія №6 ім. Ф.Э.Дзяржынскага г.Гродна», прымеркаваных да Міжнароднага дня абароны дзяцей

30 мая 2024 года напярэдадні Міжнароднага дня абароны дзяцей у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна для навучэнцаў 5 «Я» класа ДУА «Гімназія №6 ім. Ф.Э.Дзяржынскага г.Гродна» праведзена лекцыя, на якой навучэнцы даведаліся пра гісторыю архіва, убачылі шэраг дакументаў па гісторыі г.Гродна. Таксама была праведзена аглядная экскурсія па архіве. Дзеці наведалі выставачную залу, архівасховішча і лабараторыю спецыяльнай апрацоўкі дакументаў, дзе пазнаёміліся з працэсам рэстаўрацыі архіўных дакументаў.

 

Навучэнцы 5 класа ДУА «Гімназіі №6 ім. Ф.Э.Дзяржынскага г.Гродна» знаёмяцца з архіўнымі дакументамі
Навучэнцы ДУА «Гімназіі №6 ім. Ф.Э.Дзяржынскага г.Гродна» падчас наведвання выставачнай залы архіва
Навучэнцы ДУА «Гімназіі №6 ім. Ф.Э.Дзяржынскага г.Гродна» падчас наведвання лабараторыі спецыяльнай апрацоўкі дакументаў