«Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі, як маглі»
24 мая 2024 года ў кінатэатры «Чырвоная зорка» ў г.Магілёве ў рамках праекта «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі, як маглі» адбыўся кіналекторый для навучэнцаў установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны ліцэй №3». Падчас яго былі паказаны дакументальныя фільмы «Да 80-й гадавіны вызвалення горада Брэста ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» і «Да 80-й гадавіны вызвалення горада Гродна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», падрыхтаваныя ўстановай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» (г.Дзяржынск).
Перад пачаткам сеанса перад гледачамі выступіў архівіст 1 кваліфікацыйнай катэгорыі аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» Аляксей Швыроў. Ён расказаў аб праекце «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі, як маглі», які ажыццяўляецца ў выкананне Плана падрыхтоўкі і правядзення святочных мерапрыемстваў да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 2023 года № 316.
Таксама для прысутных была прадстаўлена прэзентацыя «Вызваленне і аднаўленне горада Магілёва ў 1944-1950 гг.», створаная на аснове архіўных дакументаў і фатаграфій.
![]() |
Выступленне архівіста 1 кваліфікацыйнай катэгорыі А.І.Швырова |
![]() |
Выступленне архівіста 1 кваліфікацыйнай катэгорыі А.І.Швырова |
![]() |
Хвіліна маўчання ў памяць ахвяр Вялікай Айчыннай вайны |