У Маладзечне працягваюцца прэм’ерныя паказы дакументальнай кінахронікі «Вызваленне»

23 мая ў ЖРЭУ №6 УП «Камунальнік» спецыялісты ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Маладзечне» прэзентавалі работнікам прадпрыемства дакументальны фільм «Вызваленне».

Кінахроніка падрыхтавана да святкавання 79-й гадавіны Перамогі у Вялікай Айчыннай вайне і 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а таксама ў рамках рэалізацыі праекту «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі».

З інфармацыяй аб тым, як ствараўся відэалетапіс, архівісты пазнаёмілі 50 членаў працоўнага калектыву. Фільм выклікаў непадробную цікавасць у многіх, бо не толькі сведчыць аб важных этапах заваёвы Вялікай Перамогі, але і важнасці захавання гістарычнай праўды, ролі ў гэтым франтавых аператараў. Самаадданыя дзеячы мастацтва пакінулі свету ўнікальныя сведчанні, ваенную кінахроніку, несучы службу на самых складаных участках – пад шквальным агнём варожай артылерыі, танкаў і кулямётаў. Амаль усе былі параненыя, больш за палову – цяжка, а не менш за чвэрць – загінулі на перадавой.
Праца па дэманстрацыі фільма «Вызваленне» ў рэгіёне будзе працягнута.

 

Работнікі прадпрыемства падчас прэзентацыі дакументальнага фільма «Вызваленне»