24 мая 2024 года на пляцоўцы дзяржаўнага архіва грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці адбылася нарада з удзелам дырэктараў дзяржаўных архіўных устаноў Гомельскай вобласці
24 мая 2024 года на пляцоўцы Дзяржаўнага архіва грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці пад кіраўніцтвам начальніка аддзела па каардынацыі прававой, кантрольнай і архіўнай работы галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага аблвыканкама Сакаловай Н.У. адбылася нарада з удзелам дырэктараў дзяржаўных архіўных устаноў Гомельскай вобласці.
Мэта мерапрыемства-абмеркаванне бягучых вынікаў дзейнасці архіўнай галіны рэгіёну. Такія сустрэчы безумоўна эфектыўны інструмент зносін, бо на іх ёсць магчымасць не толькі абмеркаваць працоўныя пытанні, але і падзяліцца вопытам, абмяняцца думкамі па актуальных напрамках развіцця архіўнай справы і справаводства.
У рамках мерапрыемства дырэктар дзяржаўнага архіва грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці Жынёва I.У. правяла для прысутных аглядную экскурсію па архівасховішчах і азнаёміла іх з умовамі захоўвання дакументаў.
У завяршэнні гасцям былі прадстаўлены выставы архіўных дакументаў адна з якіх «Героі Вялікай Перамогі» пра герояў Савецкага Саюза – ураджэнцаў Гомельшчыны, падрыхтаваная архівістамі ў год 80-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а другая – «Працай слаўны чалавек», якая прымеркавана да Года якасці. Аснову гэтай выставы складаюць дакументы і фатаграфіі, выяўленыя ў фондах дзяржаўнага архіва, якія распавядаюць пра выдатных працаўнікоў горада Гомеля і Гомельскай вобласці, якія былі ўдастоены звання Героя Сацыялістычнай Працы.
![]() |
Падчас нарады дырэктараў дзяржаўных архіўных устаноў Гомельскай вобласці з начальнікам аддзела па каардынацыі прававой, кантрольнай і архіўнай работы галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага аблвыканкама Сакаловай Наталляй Уладзіміраўнай |
![]() |
Азнаямленне з выставай архіўных дакументаў «Працай слаўны чалавек» |
![]() |
Азнаямленне з выставай архіўных дакументаў «Героі Вялікай Перамогі» |
![]() |
Падчас агляднай экскурсіі па архівасховішчах дзяржаўнага архіва |
![]() |
Падчас агляднай экскурсіі па архівасховішчах дзяржаўнага архіва |