9 мая дырэктар Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці Сяргей Іосіфавіч Міклашэвіч прыняў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прымеркаваных да Дня Перамогі

9 мая дырэктар Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці С.І.Міклашэвіч сумесна з Галоўным упраўленнем юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама прыняў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прымеркаваных да Дня Перамогі: у шэсці пакаленняў, якое адбылося ў рамках рэспубліканскай акцыі «Беларусь памятае!», урачыстым мітынгу і цырымоніі ўскладання кветак і вянкоў да помніка савецкім воінам і партызанам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

 

1. Ускладанне кветак да помніка савецкім воінам і партызанам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
2. На ўрачыстым мітынгу.
3. Брацкая магіла загінуўшых савецкіх воінаў і партызан у парку імя Жылібера ў г.Гродна. 9 мая 2024 г.