Выстаўка, прысвечаная Дню Перамогі ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці»

У чытальнай зале ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» размешчана выстаўка, прысвечаная Дню Перамогі.

На выстаўцы прадстаўлены звесткі аб архівістах Магілёўшчыны – удзельніках Вялікай Айчыннай вайны, а таксама кнігі і зборнікі дакументаў ваеннай тэматыкі.

Азнаёміцца з выстаўкай могуць супрацоўнікі архіва і наведвальнікі чытальнай залы.

 

1. Выставачны стэнд у чытальнай зале
2. Кнігі і зборнікі дакументаў ваеннай тэматыкі