Ускладанне кветак супрацоўнікамі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў г.Гродна да воінскага мемарыяла ў рамках правядзення ўрачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных 80-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
7 мая 2024 года, напярэдадні Дня Перамогі – 9 мая, у рамках правядзення ўрачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных 80-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, супрацоўнікі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў г.Гродна ўсклалі кветкі да воінскага мемарыяла па вул. Белуша г. Гродна, а таксама на могілках па вул. Касманаўтаў да магілы Каткова Аляксея Сяргеевіча, з 1954 па 1986 гады дырэктара архіва, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, і хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінуўшых і памерлых.
![]() |
1. Супрацоўнікі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў г.Гродна ў час наведвання магілы Каткова А.С., з 1954 па 1986 гады дырэктара архіва, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны. |
![]() |
2. Супрацоўнікі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў г.Гродна падчас ускладання кветак да воінскага мемарыяла па вул. Белуша ў г.Гродна. |
![]() |
3. Супрацоўнікі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў г.Гродна падчас ускладання кветак да воінскага мемарыяла па вул. Белуша ў г.Гродна. |