ДА ДНЯ ВЯЛІКАЙ ПЕРАМОГІ «Альбом 45-га» ў Бабруйскім мастацкім музеі

Установа «Занальны дзяржаўны архіў г.Бабруйску» і Бабруйскі мастацкі музей 3 мая 2024 года прадставілі сумесны выставачны праект «Альбом 45-га». У выставачнай зале музея можна ўбачыць унікальны артэфакт – альбом малюнкаў і фатаграфій, які расказвае пра баявы шлях 54-га авіяцыйнага бамбардзіровачнага палка ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Альбом створаны вайскоўцамі палка, якія абслугоўвалі баявыя самалёты, а ў вольныя гадзіны на старонках альбома, якія ілюстравалі ратны шлях сваёй часткі ад першых дзён вайны да Перамогі ў маі 45-го. Унікальнасць артэфакта яшчэ і ў тым, што ў чэрвені 1944 года 54-ы бамбардзіровачны полк удзельнічаў у Бабруйскай аперацыі, наносіў бомбавыя ўдары па навале варожай жывой сілы і тэхнікі.

Унікальны альбом захаваў адзін з яго аўтараў, бабруйчанін Рабкоў Сяргей Яфімавіч. Усе гады вайны ён служыў тэхнікам у 54-ым Клінскім Чырванасцяжным ордэна Кутузава 3-й ступені бамбавальным авіяцыйным палку, абслужыў 105 баявых вылетаў, за што ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі. Перамогу Рабкоў сустрэў у Берліне. Ілюстрацыі альбома захавалі імёны яшчэ трох мастакоў-летапісцаў – гэта Нечыпарэнка Ф., Захаранка Г.У. і авіямеханік Бабошын С.М.

Баявы шлях 54-га бамбардзіровачнага авіяцыйнага палка адлюстроўвае шырокую геаграфію вайны. Яе пачатак полк сустрэў ля заходняй мяжы, удзельнічаў у бітве за Маскву. Затым быў Бранскі фронт і ўдзел у трагічнай Сеўскай аперацыі ў лютым-сакавіку 1943 года, а затым і ў бітве на Курскай дузе. 54-ы полк актыўна ўдзельнічаў у вызваленні Беларусі. Бамбавікі наносілі ўдары па ворагу ў Мазыр-Клінкавіцкай аперацыі ўзімку 1944 гады і ў летняй аперацыі пры вызваленні Бабруйска. Значнымі вехамі баявога шляху палка сталі ўдзел у Варшаўскай аперацыі на пачатку 1945 года і ў бітве за Берлін.

Выстаўка «Альбом 45-га» – унікальны водгалас вайны, расказ пра штодзённыя працы і воінскі подзвіг, пра баі і загінуўшых таварышаў, пра доўгі і кровапралітны шлях да Перамогі.

Таксама адбылося ўзнагароджанне пераможцаў творчага конкурсу паштовак для ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Годныя экзэмпляры будуць уручаны ветэранам 9 Мая.

 

На адкрыцці выставы Заяц А.Д., Анацка Т.А., Канойка А.В., Кузняцова К.У., Ліневіч Я.Г., Палякова М.А. у выставачнай зале
Уступнае слова дырэктара музея Прывалавай С.М., намесніка начальніка аддзела культуры Бабруйскага гарвыканкама Дарошка В.А., дырэктара архіва Заяц А.Д.
Экспазіцыя «Альбом з 45-га»
Экспазіцыя «Альбом з 45-га»
Экспазіцыя «Альбом з 45-га»
Экспазіцыя «Альбом з 45-га»
Экспазіцыя «Альбом з 45-га»
Агульная фатаграфія з усімі ўдзельнікамі мерапрыемства