Напярэдадні Дня друку абласная газета «Гомельская праўда» віншавала сяброў

3 мая 2024 г.загадчыку аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» (далей – ДАГв) З.А.Аляксандровіч была ўручана Падзяка газеты «Гомельская праўда».

Падзяку за шматгадовае плённае супрацоўніцтва з рэдакцыяй, а таксама з нагоды прафесійнага свята – Дня друку ўручыў галоўны рэдактар газеты «Гомельская праўда» С.М.Бяспалы. Урачыстая цырымонія ўручэння адбылася ў сценах рэдакцыі гарадской газеты.

Акрамя таго, Сяргей Міхайлавіч уручыў Зоі Анатольеўне толькі што выдадзеную «Гомельскай праўдай» кнігу «Гомельшчына гераічная» і выказаў упэўненасць у далейшых карысных узаемных кантактах.

Калектыў ГАГам ад усёй душы віншуе Зою Анатольеўну з заслужанай узнагародай і жадае ёй увасабленне творчых ідэй, цікавых публікацый, міру, удачы, здароўя і дабрабыту.