Віншаванне са Святам працы ў калектыве ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці»

30 красавіка 2024 г.напярэдадні Свята працы, прынятым агульнарэспубліканскім святочным днём у Год якасці ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» (далей – ДАГв) прайшоў урачысты сход працаўнікоў архіва.

У сваёй уступнай прамове дырэктар ДАГв А.М.Сушчэвіч зазначыў, што свята ўстаноўлена Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 г.№157 «Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь» і з’яўляецца выхадным днём.

Таксама было адзначана, што свята 1 Мая аб’ядноўвае працоўных розных пакаленняў і прафесій, нагадвае, як важна падтрымліваць і шанаваць чалавека працы.

У канцы мерапрыемства дырэктар абласнога архіва выказаў глыбокую ўдзячнасць калектыву архіва за дастойны ўклад у працоўную і грамадскую дзейнасць, а таксама павіншаваў працоўны калектыў са святам і пажадаў шчасця, кахання, дабрабыту, добрага адпачынку сярод родных і блізкіх у гэты святочны дзень.