Тыдзень нулявога траўматызму ў Занальным дзяржархіве г.Маладзечна

25 красавіка 2024 года ў рамках Плана правядзення мерапрыемстваў «Тыдзень нулявога траўматызму», прымеркаванага да Сусветнага Дня аховы працы 28 красавіка, установу «Занальны дзяржаўны архіў у г. Маладзечне» наведаў грамадскі інспектар па ахове працы Маладзечанскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Дубялевіч Аляксандр Віталь. Аляксандр Вітальевіч расказаў прысутным аб сутнасці Канцэпцыі «Нулявога траўматызму», якая прапануе сем «залатых правілаў», рэалізацыя якіх будзе садзейнічаць работадаўцу ў зніжэнні паказчыкаў вытворчага траўматызму і прафесійнай захваральнасці.

Таксама асаблівая ўвага была ўдзелена тым парушэнням, якія выяўляюцца пры штогадовых праверках арганізацый па г.Маладзечне і Маладзечанскім раёне.

Далей для супрацоўнікаў была прадэманстравана прэзентацыя «Інфармацыя аб невытворчых няшчасных выпадках са смяротным зыходам у арганізацыях Мінскай вобласці».

 

1. А.В.Дубелевіч падчас выступу.
2. Калектыў падчас мерапрыемства.
3. Падчас прагляду прэзентацыі.