Адзіны дзень інфармавання ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці»

18 красавіка 2024 года ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» прайшоў Адзіны дзень інфармавання па тэме «Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту». З дакладам перад калектывам выступіў загадчык аддзела навукова-даведачнага апарата і аўтаматызаваных архіўных тэхналогій Аляксандр Канапліцкі.

У ходзе яго выступлення таксама былі закрануты асноўныя падзеі мінулага тыдня ў краіне і за мяжой, а таксама здарэнні і падзеі ў абласных структурах упраўлення юстыцыі.

Таксама ўсе работнікі архіва праглядзелі фільм «Вызваленне і адраджэнне Магілёўшчыны», падрыхтаваны супрацоўнікамі ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» (г. Дзяржынск) у рамках праекта «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі», прысвечаны 80-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.