Супрацоўнік БДАМЛМ наведаў Гала-канцэрт «Звездный путь. Мы вместе!»
7 красавіка 2024 г. супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДМАЛМ), член пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі БДАМЛМ Н.П.Прынько наведала Гала-канцэрт «Звездный путь. Мы вместе!», прысвечаны 120-годдзю прафсаюзнага руху Беларусі.
На сцэне Дзяржаўнай установы «Дварэц Рэспублікі» Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прагучалі папулярныя і новыя песні ў выкананні таленавітых людзей розных прафесій у суправаджэнні Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь.
Пасля яркіх і творчых нумароў фіналістаў і ўдзельнікаў тэлепраэкта «Звездный путь» засталіся толькі добрыя ўражанні. У эфір тэлеканала АНТ канцэрт выйдзе ў Дзень працы – 1 мая.
![]() |
1 – Н.П.Прынько наведала Гала-канцэрт «Звездный путь. Мы вместе!» |
![]() |
2 – Гала-канцэрт «Звездный путь. Мы вместе!» |