7 сакавіка 2024 года, напярэдадні Міжнароднага жаночага дня 8 сакавіка Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь адкрыў у Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь выставу пад назвай «Жанчыны ў гісторыі»

7 сакавіка 2024 года, напярэдадні вясновага свята – Дня жанчын, Нацыянальны архіў падрыхтавал у Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь выставу пад назвай «Жанчыны ў гісторыі».

У многіх краінах свету 8 сакавіка адзначаюць Міжнародны жаночы дзень-свята агульнай жаночай салідарнасці.

У гэты дзень прынята віншаваць любімых жанчын: жонак, мам, бабуль, сясцёр і сябровак.

У Беларусі ён з’яўляецца дзяржаўным выходным. Гісторыя свята цесна звязана з рухам за правы жанчын. 8 сакавіка 1857 г. у Нью-Йорку тысячы жанчын выйшлі на так званы марш пустых рондаляў. Нягледзячы на тое што патрабаванні жанчын не былі ўлічаныя, дзень падзеі назаўжды ўвайшоў у гісторыю грамадскага руху.

У гісторыі любой краіны ёсць нямала яркіх, таленавітых жанчын, дзейнасць якіх служаць прыкладам для пераймання, яны з’яўляюцца гонарам для сваіх дзяржаў. Для Беларусі такой яркай асобай з’яўляцца Надзея Рыгораўна Грэкава, першы старшыня Вярхоўнага Савета БССР, адзіная жанчына ў палітычнай гісторыі Савецкага Саюза, абраная на такую высокую пасаду на ўсенародных выбарах.

У Нацыянальным архіве захоўваюцца плакаты-біяграфіі па выбарах у дэпутаты Ларысы Александроўскай-опернай спявачкі, кандыдата ў дэпутаты Вярхоўнага Савета, у фондах асабістага паходжання захоўваюцца дакументы Валянціны Аляксееўны Клачковай – намесніка Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР і Ніны Лявонаўны Сняжковай – намесніка Старшыні Савета Міністраў БССР.

Немалую заслугу ўнеслі беларускія жанчыны ў перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне, прайшоўшы слаўны баявы шлях у першую чаргу ў якасці ўрачоў, снайпераў і перакладчыц, самааддана працуючы ў тыле, а затым і па аднаўленні разбуранай вайной эканомікі. У архіве захоўваюцца асабістыя справы жанчын-Герояў Савецкага Саюза, баявыя лісткі і рукапісныя часопісы партызанскіх фарміраванняў, якія ў дзень 8 сакавіка, маляўніча аформленыя, былі цалкам прысвечаны жанчынам, загады аб узнагароджанні і заахвочванні жанчын-партызанак.

Сярод найбольш вядомых і заслужаных жанчын у гісторыі Беларусі можна адзначыць Стэфанію Станюту, якая ўвасобіла на экране шэраг характэрных вобразаў жанчын з народа, якія з годнасцю пераносяць любыя выпрабаванні. У Савецкім Саюзе было мала сем’яў, у якіх актрысу Галіну Макараву не лічылі б родным чалавекам. Яе называлі «усесаюзнай бабуляй» за сілу духу, дабрыню і шчодрасць, за мудрыя думкі, якія яна даносіла з экрана да публікі, застаючыся шчырай і сумленнай і на пляцоўцы, і ў жыцці.

У архіўным фондзе «Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь» прадстаўлены дакументы аб узнагароджанні С.Станюты, Г.Макаравай – беларускіх актрыс тэатра і кіно, якія заслужылі вялікую любоў і падзяку многіх пакаленняў гледачоў.

Імёны выбітных прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва залатымі літарамі ўнесены ў гісторыю нашай краіны. Але жанчына заўсёды была і застаецца самай прыгожай, самай клапатлівай, самай жаданай і самай каханай, кахаючай мамай, каханай жонкай, мудрай і добрай бабуляй.

 

Выстава ў Міністэрстве юстыцыі напярэдадні вясновага свята Дня жанчын
Загадчык аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі М.А.Старасценка знаёміць супрацоўнікаў Міністэрства з выставай
Загадчык аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі М.А.Старасценка знаёміць супрацоўнікаў Міністэрства з выставай
Загадчык аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі М.А.Старасценка знаёміць супрацоўнікаў Міністэрства з выставай
Навуковы супрацоўнік Ю.С.Простакова знаёміць з дакументамі выставы