БДАМЛМ: Круглы стол ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі

23 лютага 2024 года да Міжнароднага дня роднай мовы вядучы навуковы супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Міхась Паўлавіч Кенька прыняў удзел і выступіў з дакладам з тэмай «Асаблівасці перакладу прозы, створанай на блізкароднасных мовах» на Круглым стале ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.

Падчас правядзення Круглага стала былі разгледжаны пытанні перакладчыцкай працы ў перадачы этнакультурных рэалій і адаптацыі арыгінальнага тэксту да іншакультурнага асяроддзя пры адсутнасці эквівалентаў; вызначаны дапушчальныя страты, калі ў выніку істотнага этнічнага і культурнага адрознення зыходная этнакультурная інфармацыя, што знаходзіцца ў тэксце арыгінала, не можа цалкам адпавядаць інфармацыі, заключанай у перакладзе.

 

Круглы стол
М.П.Кенька