Кніжна-дакументальная выстава «Горад, апалены вайной», 80-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь і горада Полацка прысвячаецца

22 лютага 2024 года на базе бібліятэкі філіяла ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт» «Полацкі дзяржаўны лясны каледж» адбылося адкрыццё кніжна-дакументальнай выставы «Горад, апалены вайной», прысвечанай 80-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь і горада Полацка.

На выставе прадстаўлены 13 кніжных выданняў і 24 архіўныя дакументы з фондаў Полацкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных і яго выканаўчага камітэта, Полацкага гарадскога Савета дэпутатаў працоўных і яго выканаўчага камітэта, Калекцыі дакументаў асабістага паходжання.

Мэта выставы – фарміраванне патрыятычнай свядомасці, любові і павагі да гісторыі, прыцягненне ўвагі навучэнцаў да праблемы захавання памяці аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны.