Першы нацыянальны канал беларускага радыё ў гасцях у БДАМЛМ
20 лютага 2024 года ў гасцях у Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва пабываў карэспандэнт перадачы «Літаратурны калейдаскоп» Першага нацыянальнага канала беларускага радыё.
У ходзе інтэрв’ю дырэктар БДАМЛМ А.А. Макаранка расказала аб мерапрыемствах, якія праводзіліся архівам-музеем з нагоды святкавання 95-годдзя мастака, этнографа і грамадскага дзеяча Лявона Баразны, 120-годдзя з дня нараджэння опернай спявачкі, народнай артысткі СССР і БССР Ларысы Пампееўны Аляксандраўскай; аб сумесных праектах з Нацыянальным цэнтрам сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь, Віцебскім абласным краязнаўчым музеем, Лідскім гісторыка-мастацкім музеем; аб дасягнутых дамоўленасцях з Архівам Расійскай акадэміі навук.
Загадчык аддзела архіваў арганізацый і фарміравання НАФ М.І. Пышынская падзялілася тонкасцямі прыёму дакументаў з асабістых архіваў фондаўтваральнікаў. Распавяла аб тым, якія дакументы народнага мастака БССР Леаніда Дзмітрыевіча Шчамялёва паступілі на захоўванне ў архіў-музей у лютым 2024 г.
Вядучы навуковы супрацоўнік аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання архіва-музея М.П. Кенька прадставіў выставу «Перад сабой і святам будзь праўдзівы», прысвечаную 110-годдзю народнага паэта Аркадзя Аляксандравіча Куляшова.
![]() |
1. Пад час інтэрв’ю карэспандэнту радыёперадачы «Літаратурны калейдаскоп» М.П. Кенькі, М.І. Пышынскай, А.А.Макаранка |
![]() |
2. Пад час інтэрв’ю карэспандэнту радыёперадачы «Літаратурны калейдаскоп» А.А.Макаранка |
![]() |
3. Пад час інтэрв’ю карэспандэнту радыёперадачы «Літаратурны калейдаскоп» М.П. Кенькі |
![]() |
4. Пад час інтэрв’ю карэспандэнту радыёперадачы «Літаратурны калейдаскоп» М.І. Пышынскай |