Аб выставе «Да Дня абаронцаў Айчыны» ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілеўскай вобласці»

Ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілеўскай вобласці» 19 лютага 2024 г.у чытальнай зале архіва была размешчана выстава «Да Дня абаронцаў Айчыны».

Штогод 23 лютага ў нашай краіне адзначаецца Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Гэта свята, устаноўлена Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №157 ад 26 сакавіка 1998 года.

Гісторыя свята пачынаецца з 23 лютага 1918 года, калі атрады Чырвонай гвардыі атрымалі свае першыя перамогі пад Псковам і Нарвай над рэгулярнымі войскамі кайзераўскай Германіі.

У 1922 годзе гэта дата была афіцыйна аб’яўлена Днём Чырвонай Арміі. З 1946 года 23 лютага штогод адзначалася ў СССР як усенароднае свята – Дзень Савецкай Арміі і Ваенна-Марскога Флоту, а пасля распаду Савецкага Саюза быў перайменаваны ў Дзень абаронца Айчыны.

На выставе прадстаўлены дакументы з фондаў архіва.