Аб удзеле супрацоўнікаў установы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» ў прэзентацыі кнігі «Капліца-пахавальня князёў Паскевічаў»
15 лютага 2024 года супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» прынялі ўдзел у прэзентацыі кнігі «Капліца-пахавальня князёў Паскевічаў», якая адбылася ў Белай гасцёўні палаца Румянцавых і Паскевічаў.
Навукова-папулярнае выданне распавядае пра гісторыю сакральна-мемарыяльнага комплексу, дзе знайшлі сабе апошні прытулак восем прадстаўнікоў сямейства, які валодаў Гомельскім маёнткам, у ліку якіх славуты палкаводзец Расійскай імперыі, генерал-фельдмаршал I.Ф.Паскевіч.
На прэзентацыі кнігі былі паказаны унікальныя іканаграфічныя матэрыялы, прадастаўленыя Дзяржаўным гістарычным музеем і Музеем Л.Н.Талстога ў Маскве, Навукова-даследчым музеем пры Расійскай акадэміі мастацтваў і дзяржаўным Эрмітажам ў Санкт-Пецярбургу.