Круглы стол у ВДУ імя П.М.Машэрава

13 лютага 2024 г. на пасяджэнні круглага стала «Сустрэча землякоў», які адбыўся ў рамках правядзення штогадовага Тыдня памяці П.М.Машэрава, вядучы архівіст Ю.А.Кісялёва прадставіла дакументы пра Пятра Міронавіча Машэрава з фондаў Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці.