У Беларускім навукова-даследчым інстытуце дакументазнаўства і архіўнай справы выдадзены «Метадычныя рэкамендацыі па публікацыі кінафотадакументаў»

У кнізе выкладзены метадычныя рекамендацыі па публікацыі кіна- і фотадакументаў па гісторыі Беларусі. Прыведзены метады і прыёмы публікацыі на папяровым носьбіце і ў электронным выглядзе, даюцца рэкамендацыі па відах публікацый. Падаецца інфармацыя аб развіцці фатаграфіі і неігравога кіно ў Беларусі з XIX да пачатку ХХI ст. У кнізе маецца бібліяграфія публікацый фотадакументаў па гісторыі Беларусі.

Выданне разлічана на архівістаў, археографаў, гісторыкаў, аматараў гістарычнага фота і кіно.

Па пытаннях набыцця выдання неабходна звяртацца ў БелНДIДАС па адрасе: г.Мінск, вул. Крапоткіна, 55, каб. 15. Тэл./факс: 363-02-05. Таксама магчымы зварот па электронным адрасе: literatura@belniidad.by.

Кошт выдання без перасылкі – 16 руб. 04 кап., з перасылкай – 19 руб. 04 кап.

№ разліковага рахунку для набыцця: BY67 BLBB 3632 0100 1292 3000 1001 в ГОПЕРУ ОАО «Белінвестбанк» г.Мінска, код BLBBBY2X, УНП 100129230.