Аб удзеле ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» ў Адзіным дне інфармавання «Школа актыўнага грамадзяніна» – выдатныя дзеячы навукі і адукацыі

25 студзеня 2024 года супрацоўнікі аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў установы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Маладзечне» ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе» прынялі ўдзел у Адзіным дні інфармавання «Школа актыўнага грамадзяніна» – выдатныя дзеячы навукі і адукацыі для 9-10-ых класаў ДУА «Сярэдняя школа № 12 г. Маладзечна». Навучэнцам была прадэманстравана прэзентацыя пра заслужанага настаўніка школы Беларускай ССР, выдатніка асветы СССР – Дзямешку Сцяпана Цімафеевіча, дырэктара сярэдняй школы № 6 г. Маладзечна (1962-1992), дакументы асабістага паходжання якога знаходзяцца на захоўванні ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г. Маладзечна».

Таксама падчас урока навучэнцам быў паказаны праект «Адкрыты кінаархіў», створаны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

 

Фота 1 – Падчас дэманстрацыі прэзентацыі
Фота 2 – Дэманстрацыя праекту «Адкрыты кінаархіў»