Аб наведванні вучнямі школы № 14 г. Брэста чытальнай залы Дзяржаўнга архіва Брэсцкай вобласці

У рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» 24 студзеня 2024 г. чытальную залу архіва па вул. В.Харужай, 15 наведалі вучні 4-га класа ДУА «Сярэдняя школа № 14 імя Я.М.Фаміна г. Брэста» у суправаджэнні настаўніка пачатковых класаў Тарасюк Н.М.

Перад дзецьмі стаяла задача: выявіць дакументы для даследчай работы «Вёска Лескі – сястра Хатыні».

Супрацоўнік чытальнай залы Сухарэвіч В.В. правяла для школьнікаў майстар-клас па пошуку звестак у архіўных дакументах па тэме. У ходзе сумеснай працы былі выяўлены дакументы, якія сведчаць аб спаленні в. Лескі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.