Аб адкрыцці аўтобуснага руху па г.Быхаву

У рамках рубрыкі «Дакументальны летапіс» установа «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» прадстаўляе для азнаямлення копію рашэння выканаўчага камітэта Быхаўскага гарадскога Савета дэпутатаў працоўных і бюро гаркама КП(б) Беларусі ад 24 кастрычніка 1958 года аб адкрыцці аўтобуснага руху па г.Быхаву.

У адпаведнасці з гэтым рашэннем былі ўстаноўлены тры маршруты:

вакзал -школа №4;
вакзал – калгасны пасёлак;
вакзал – заготскат.

Спіс выкарыстаных крыніц: :
Установа «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» (ГАМог), Ф.448, Воп.1, Спр. 135, Л. 215.