Акцыя «Беларусь-энергаэфектыўная краіна» ў Цэнтральнай лабараторыі

Руплівае выкарыстанне энергарэсурсаў з’яўляецца адным з найважнейшых напрамкаў у павышэнні ўзроўню энергетычнай бяспекі краіны.

З 8 па 11 лістапада 2023 года праводзіцца рэспубліканская інфармацыйна-адукацыйная акцыя «Беларусь – энергаэфектыўная краіна», да ўдзелу ў якой далучыўся і калектыў дзяржаўнай установы «Цэнтральная лабараторыя забеспячэння захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь».

10 лістапада, напярэдадні міжнароднага Дня энергазберажэння, адбылося інфармаванне супрацоўнікаў Цэнтральнай лабараторыі аб важнасці эфектыўнага выкарыстання энергарэсурсаў.

Галоўны інжынер лабараторыі Вітушка У.А. на канкрэтных прыкладах з выкарыстаннем ілюстрацыйных матэрыялаў азнаёміў калег з асноўнымі спосабамі энергазберажэння, разумнага спажывання электраэнергіі, а таксама спосабах энергазберажэння ў побыце і на працоўным месцы.