Аб удзеле ў абласным этапе Рэспубліканскага фестывалю творчасці сярод работнікаў арганізацый Беларускага прафсаюза

9 лістапада 2023 г. у г.Гомелі праходзіў абласны этап Рэспубліканскага фестывалю творчасці сярод работнікаў арганізацый Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і другіх устаноў, прысвечаны Году міра і стварэння. Для ўдзелу ў гэтым конкурсе ад установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Жлобіне» была накіравана архівіст 1 кваліфікацыйнай катэгорыі, старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі госархіва Вольга Канчар.

Вольга Мікалаеўна – творчы чалавек, які вельмі любіць вязаць кручком. І гэта не проста прывабны занятак – гэта сапраўднае мастацтва.

Інтарэс да вязання ў яе з дзяцінства. Вяжа заўсёды, паўсюль і ўсім: вопраткі, кардыганы, тунікі, спадніцы, летнія топы, наборы малышам, пальчаткі, пульсэткі, цацкі амігурумі, сурвэткі і шмат другое. Выкарыстоўвае розныя тэхнікі вязання: «філейнае», «крашэ», «ажурнае», «ірландскія карункі».

Рэчы, створаныя яе рукамі – непаўторныя, незвычайныя і арыгінальныя.

Віншуем Вольгу Мікалаеўну з Перамогай у намінацыі «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва» і жадаем новых ідэй, арыгінальных задумак і творчых поспехаў!