У рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» 9 кастрычніка 2023 г. Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці наведалі студэнты 3-га курса факультэта сацыяльнай педагогікі і псіхалогіі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава
Для маладых людзей былі арганізаваны аглядная экскурсія па архіве і навучальны семінар па арганізацыі даследчай працы ў архіве.
У ходзе правядзення семінара-практыкума студэнты дзяржуніверсітэта асвойвалі навыкі работы па выяўленні архіўных дакументаў на зададзеную тэму.
Падчас экскурсіі будучыя сацыяльныя педагогі азнаёміліся з умовамі захоўвання дакументаў, работай спецыялістаў, а таксама выставачнымі праектамі архіва, у тым ліку звязанымі з гісторыяй Вялікай Айчыннай вайны.
![]() |
1. Наведванне архівасховішча падчас агляднай экскурсіі па архіве. |
![]() |
2. Падчас прагляду віртуальнай выставы «Лагер смерці». |
![]() |
3. Азнаямленне з архіўным вопісам падчас семінара-практыкума. |