Аб Кнізе гонару Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці

Напярэдадні прафесійнага свята – Дня архівіста – у архіве заснавана Кніга гонару для захавання памяці аб архівістах, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці.

Падчас урачыстага сходу з нагоды Дня архівіста 5 кастрычніка 2023 г. Кніга гонару была прадстаўлена калектыву.

Пачатак кнігі паклалі запісы аб тых работніках, якія стаялі ля вытокаў стварэння і развіцця архіва, прысвяцілі архіўнай справе значную частку свайго жыцця, але якіх ужо няма з намі. Сярод іх (у дужках пазначаны гады працы ў архіве) Лібероўская Тамара Дзмітрыеўна (1947-1979), Кухта Яніна Пятроўна (1952-1985), Панамароў Гаўрыл Васільевіч (1957-1974), Нораў Глеб Міхайлавіч (1964-1987), Церабунь Ганна Васільеўна (1970-2007).