Экскурсіі для навучэнцаў Беларускага нацыянальнага тэхналагічнага ўніверсітэта

6 кастрычніка 2023 г. у гонар Дня архівіста і ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе», Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі і Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва сумесна з к.г.н., дацэнтам кафедры «гісторыя» БНТУ Л.І.Масейчук правялі дзве экскурсіі для навучэнцаў Беларускага нацыянальнага тэхналагічнага ўніверсітэта.

Экскурсанты сфарміравалі ўяўленне аб гісторыі архіва, яго структуры і напрамках дзейнасці. У працэсе экскурсіі студэнты азнаёміліся са стэндавай фотавыставай «Беларуская архітэктура ў асобах», прысвечанай тром беларускім архітэктарам – А.Б.Маркар’яну, Ю.В.Шпіту, І.І.Боўту.

У аддзеле інфармацыі і выкарыстанні дакументаў студэнты пазнаёміліся з праектнай і канструктарскай дакументацыяй. Азнаёміліся з дакументамі фонду №10: архітэктурны праект «Нацыянальная бібліятэка Беларусі» і «Політэхнічны інстытут ім.Сталіна» ў г. Мінску (цяпер галоўны корпус Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта) і з фатаграфіямі, якія ілюструюць гісторыю будаўніцтва вул. Няміга ў г.Мінску.