У Дзяржархіве ў г. Глыбокае прайшла экскурсія

16 верасня ў рамках правядзення акцыі «Архівы – школе» і мерапрыемстваў, прысвечаных Году міру і стварэння, для вучняў 6 «Г» класа дзяржаўнай установы адукацыі «Глыбоцкая раённая гімназія» супрацоўнікамі архіва праведзена экскурсія.

Падчас экскурсіі дзеці даведаліся пра гісторыю ўзнікнення ўстановы, асноўныя кірункі дзейнасці, склад фондаў, умовы захоўвання дакументаў. Пазнаёміліся з геральдычнымі сімваламі раённых цэнтраў, якія ўваходзяць у зону абслугоўвання Дзяржархіва ў г. Глыбокае.